Салон, паэт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Салон

Сало́н (Σόλων, паміж 640 і 635 — каля 559 да н.э.) — афінскі палітык, заканадаўца і паэт, адзін з «сямі мудрацоў» Старажытнай Грэцыі.

Асноўнай крыніцай нашых звестак пра Салоне служыць «Афінская палітыя» Арыстоцеля, а таксама познія жыццяпісы Салона, складзеныя Плутархам і Дыягенам Лаэрцкім.

Паходжанне і пачатак палітычнай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Сын Эксекестыда, паходзіў са збяднелага знатнага роду. У канцы 7 ст. да н.э. праславіўся як военачальнік у вайне Афін з Мегарай за востраў Саламін, які апеў у сваёй элегіі і такім чынам набыў шырокую вядомасць. У 594 да н.э. быў абраны ў Афінах архонтам і пасрэднікам па ўладкаванні грамадскіх спрэчак. Займаючы пасаду архонта, Салон правёў рад сацыяльна-палітычных рэформ, ліквідаваў даўгі сялян і забараніў даўгавое рабства, паставіў палітычныя правы грамадзян у залежнасць ад іх даходаў з зямельных участкаў. На аснове маёмаснага цэнзу ўсё насельніцтва незалежна ад паходжання падзяліў на 4 разрады, у адпаведнасці з якімі і вызначалася ступень іх палітычных праў і абавязкаў у дзяржаве. Рад яго рэформ былі праведзены ў інтарэсах гандлёва-рамесных слаёў грамадства, правёў уніфікацыю мер, вагі і валюты.

Яго рэформы нанеслі моцны ўдар па родавай зямельнай арыстакратыі, абмежавалі ўладу архонтаў і Арэапага, і стварылі перадумовы для развіцця афінскай рабаўладальніцкай дэмакратычнай дзяржавы, для кіравання якой быў створаны Савет 400 і найвышэйшы судовы орган — суд прысяжных (гелія). Рэфарміраваў усе віды афінскага права, апрача крымінальнага, унёс змены ў сямейнае і родавае права, дазволіў кожнаму пакрыўджанаму прыносіць скаргі на несправядлівасць. Разам з тым Салон быў адным з першых антычных паэтаў, які пісаў элегіі, ямбы і павучальныя вершы.

Верагодных выяваў (вядомых статуй з Саламіну і Афінаў, або копіяў з іх) дасюль не ўдалося знайсці, а мазаіка з Баальбека няпэўная. Магчыма, партрэтам Салона з'яўляецца партрэт, які прыпісваецца Фалесу[1].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • Freeman К. The work and life of Solon. Cardiff — L., 1926.
  • Honn K. Solon. Staatsmann und Weiser. Wien, 1948.
  • Masaracchia A. Solone. Firenze, 1958.
  • Woodhouse W. J. Solon the liberator. NY, 1965.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.140—141. ISBN 5-343-00151-3.