Салпаўселькя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Салпаўсекля)
Перайсці да: рух, знайсці
Тры грады Салпаўселькя і канцавая марэна цэнтральнай Фінляндыі (фінск.: fi:Sisä-Suomen reunamuodostuma).

Салпаўселькя, хрыбты Салпаўс (фінск.: Salpausselkä, ад фінск.: salpa — засаўка і фін. Selkä — хрыбет) — узвышша на поўдні і паўднёвым усходзе Фінляндыі, вышыня да 247 м.

Уяўляе сабо 3 паралельныя канцовыя марэнныя грады, якая сфармавалася падчас ледавіковага перыяду. Марэны Салпаўселькя цягнуцца на 550 км уздоўж паўночных берагоў Фінскага заліва і Ладажскага возера. Адлегласць паміж градамі 30—50 км. Характэрны ўзгорыста-марэнны рэльеф. Грады складзены з пясчанікаў, галечнікаў, марэннага матэрыялу.

Частка марэн знаходзіцца пад вадой, некаторыя бачныя на астравах, як Уцё (фінск.: Utö) — самы паўднёвы населены востраў Фінляндыі. Самае буйное ўтварэнне — суседні востраў Юрма (фінск.: Jurmo), практычна цалкам ўяўляе з сябе марэну з валуноў.

Для Салпаўселькі характэрныя хвойныя і мяшаныя лясы. Некаторыя рэкі (Іматра і інш.) утвараюць парогі і вадаспады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.