Салтава-маяцкая культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Археалагічная культура · Падонне
Салтава-маяцкая культура
Sarkel.jpg
Месца крэпасці Саркел. Фота раскопак пад кіраўніцтвам М. І. Артамонава у 1951 годзе
У складзе

Хазарскі каганат

Лакалізацыя

стэп і лесастэп Дона і Северскага Данца

Датаванне

VIII — X стст.

Носьбіты

аланы (лесастэпавы варыянт),
балгары (стэпавы варыянт),
невялікая доля славян і хазар

Тып гаспадаркі

земляробства, паўкачавая і качавая жывёлагадоўля

Даследчыкі

Плятнёва С. А.
Артамонаў М. І.

Пераемнасць:
Пянькоўская Старажытнаруская 
Хазарскі каганат

Салтава-маяцкая культура – археалагічная культура паўкачавых народаў, што жылі ў VIII – IX стст. У басейне р.Дон і Прыазоўі. Назва ад Салтаўскага могільніка каля с. Верхняе Салтава (Харкаўская вобласць, Украіна) і Маяцкага гарадзішча каля ўпадзення р.Ціхая Сасна ў р.Дон (Варонежская вобласць, Расія). Вядома больш за 200 помнікаў культуры: рэшткі качэўяў, пасёлкаў, замкаў, гарадоў (Саркел, Таматарха, Фанагорыя), могільнікаў. Мае 2 варыянты: лесастэпавы – аланскі і стэпавы – балгарскі. Для 1-га характэрны земляробчыя тыпы паселішчаў і катакомбавы абрад пахавання; для 2-га – качэўі і ямныя пахаванні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Артамонов, М.И. История хазар. – Л., 1962.
  • Мерперт, Н.Я. К вопросу о древнейших болгарских племенах. – Казань, 1957.
  • Плетнева, С.А. От кочевий к городам. – М., 1967. – (Материалы и исследования по археологии СССР, № 142).
  • Труды Волго-Донской археологической экспедиции. Т. 1 – 3. – М. – Л., 1958 – 1963. – (Материалы и исследования по археологии СССР, № 62, 75, 109).


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.