Салянка, род раслін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Салянка, род раслін
Salsola soda Rignanese.jpg
Salsola sodaтыпавы від роду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salsola L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   20654
NCBI   151233
EOL   38063
GRIN   g:10668
IPNI   6983-1

Саля́нка (Salsola) — род кветкавых раслін сямейства аксамітнікавых. Налічвае больш за 200 відаў, распаўсюджаных у паўпустынях і пустынях Афрыкі і Еўразіі. Заносныя (інтрадукцыйны) віды ў Аўстраліі і Амерыцы.

Аднагадовыя травы, дрэвы, кусты, паўкусты з прамастойнымі або галінастымі сцёбламі. Лісце дробнае, мясістае, вузкае. Кветкі непрыкметныя, размешчаныя ў пазухах лісця або сабраныя ў коласападобных і мяцёлкавых суквеццях. Плод — арэшак.

Растуць на саланчаках, саланцах, пясках. Трапляюцца ўздоўж дарог, на пустках, каля жылля. Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін, корму авечкам, вярблюдам, козам. Некаторыя віды салянак выкарыстоўваюцца для замацавання пясчаных глеб. Кусты і дрэвы выкарыстоўваюцца ў якасці паліва.

У медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Салянка Рыхтэра (Salsola richteri) (чэркез) утрымлівае ў пладах, лісцях і кветках алкалоіды сальсалін і сальсалідзін, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні гіпертаніі[4].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera Electronic version 1.0. Entry for Salsola L. (англ.) . International Association for Plant Taxonomy (last updated Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 29 студзеня 2011.
  4. Солянка (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скуратовіч А. М. Салянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 122. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]