Салідарныя з Беларуссю
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Салідарныя з Беларуссю (польск.: Solidarni z Białorusią), назва і лозунг шэрагу канцэртаў, праведзеных польскай грамадскай арганізацыяй "Wolna Białoruś" (бел.: Вольная Беларусь) у Варшаве на Замкавай плошчы. На канцэртах выступаюць польскія і беларускія музыкі (Лявон Вольскі, Тодар Вайцюшкевіч, Аляксандр Кулінковіч, Руся ды інш.), а таксама прамаўляюць беларускія апазіцыйныя палітыкі і культурныя дзеячы (напр., Зміцер Колас) ды дэманструюцца відэахронікі з Беларусі.
- Першы канцэрт быў праведзены 12 сакавіка 2006 г. напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Другі канцэрт быў праведзены 25 сакавіка 2007 года на 89-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ім беларускія і польскія музыкі выконвалі песні Боба Марлі па-англійску.
- Трэці канцэрт адбыўся 30 сакавіка 2008 года. Асноўны лозунг акцыі: "беларуская мова – мова беларусаў"[1]. Гэты канцэрт транслявалі ў жывым эфіры польскі тэлеканал TVP Info і беларускі канал Белсат, а ў запісе - польскі TVP2. На хвалях радыё яго маглі пачуць слухачы Радыё Рацыя. Падчас канцэрту збіраліся грошы на падтрымку зачыненага беларускімі ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў Мінску[2].
[правіць] Крытыка
Канцэрты "Салідарныя з Беларуссю" сцярпелі хвалю крытыкі, асабліва акцыі 2007 і 2008 гадоў. Так, арганізатарам закідваюць камерцыялізацыю праекта[3], выкананне англійскамоўных песень замест беларускамоўных[4] ды інш.
•

