Самагон
Самаго́н (Самаго́нка) — моцны спіртавы напой самаробнай вытворчасці, выраблены шляхам перагонкі праз самаробныя агрэгаты спіртаўтрымліваючай масы (брагі), атрыманай у выніку закісання зерневых прадуктаў, цукру, бульбы, буракоў, садавіны і іншых прадуктаў, якія змяшчаюць крухмальныя рэчывы. У шматлікіх краінах свету вырабленне самагону забаронена дзяржавай. У якасці сыравіны для вытворчасці самагону могуць быць выкарыстаныя практычна любая садавіна, што змяшчае цукар, або сам цукар у чыстым выглядзе. Асноўным этапам працэсу падрыхтоўкі самагону з'яўляецца выраб брагі шляхам закісання. Ад таго, як адбываецца зброджванне, залежыць якасць гатовага прадукту і яго выхад. Пасля заканчэння зброджвання робяць перагонку атрыманай брагі пры дапамозе перагоннага куба.
- У Польшчы і Беларусі самагон яшчэ мае другую назву — Бімбр.
| Алкагольныя напоі | |
|---|---|
| Высокаалкагольныя (66—96 %) | Абсент • Спірт • Пярвач |
| Моцныя (31—65 %) | Акавіта • Арак • Арманьяк • Аруха • Бальзам • Бехераўка • Баравічка • Брэндзі • Бумба • Буха • Бурбон • Віскі • Гарэлка • Грапа • Джын • Дзівін • Егермайстар • Зуброўка • Кальвадос • Кіршвасэр • Каньяк • Крупнік • Крамбамбуля • Маатай • Мескаль • Метакса • Настойка • Палінка • Ракія • Ром • Самбука • Самагон • Слівавіца • Тэкіла • Уза • Чача • Шнапс |
| Сярэднеалкагольныя (9—30 %) | Вермут • Віно • Глінтвейн • Грог • Кагор • Крушон • Лікёр • Мадэра • Марсала • Медавуха • Мёд • Наліўка • Пачаран • Партвейн • Пунш • Сакэ • Сангрыя • Херас • Шампанскае • Кава • Шэрыданс |
| Слабаалкагольныя (1,5—8 %) | Брага • Квас • Кумыс • Перы • Піва • Пульке • Збіцень • Сідр • Тэсгуіна • Тодзі • Чайны грыб |
