Самагон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Самагонка)
Самагонны агрэгат

Самаго́н (Самаго́нка) — моцны спіртавы напой самаробнай вытворчасці, выраблены шляхам перагонкі праз самаробныя агрэгаты спіртаўтрымліваючай масы (брагі), атрыманай у выніку закісання зерневых прадуктаў, цукру, бульбы, буракоў, садавіны і іншых прадуктаў, якія змяшчаюць крухмальныя рэчывы. У шматлікіх краінах свету вырабленне самагону забаронена дзяржавай. У якасці сыравіны для вытворчасці самагону могуць быць выкарыстаныя практычна любая садавіна, што змяшчае цукар, або сам цукар у чыстым выглядзе. Асноўным этапам працэсу падрыхтоўкі самагону з'яўляецца выраб брагі шляхам закісання. Ад таго, як адбываецца зброджванне, залежыць якасць гатовага прадукту і яго выхад. Пасля заканчэння зброджвання робяць перагонку атрыманай брагі пры дапамозе перагоннага куба.

  • У Польшчы і Беларусі самагон яшчэ мае другую назву — Бімбр.