Самарый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Самарый (лац.: Samarium) Smхімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, лантаноід; атамны нумар 62, атамная маса 150,36.

Прыродны самарый складаецца з 6 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 144, 148—150, 152, 154 і радыеактыўнага 147Sm. Серабрыста-жоўты метал. Шчыльнасць 7540 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1072 °C.

Адкрыты французскім хімікам П. Э. Лекокам дэ Буабадранам у 1879 годзе. Вылучаны ў выглядзе аксіду з мінерала сумарскіта (мінерал названы ў гонар расійскага горнага інжынера В. Е. Самарскага-Быхаўца).

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Прымяняецца ў атамнай прамысловасці (кіруючыя стрыжні ядзерных рэактараў, матэрыялы для абароны персаналу ад шкоднага нейтроннага выпраменьвання). Складнік магнітных сплаваў з кобальтам. Таксама выкарыстоўваецца ў вытворчасці люмінафораў, пігментаў, каталізатараў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 135. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 301. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]