Самнамбулізм
| Самнамбулізм | ||
|---|---|---|
| Джон Эверэт Міле «Самнамбула» (1871 год) |
||
| МКХ-10 | F51.3 | |
| МКХ-9 | 307.4 | |
Самнамбулізм (ад лац.: Somnus - сон і ambulo - хаджу, блукаю) — лунацізм, хваравіты стан, пры якім людзі здзяйсняюць якія-небудзь дзеянні, знаходзячыся ў стане сну. Паводзіны чалавека пры гэтым выглядаюць мэтанакіраванымі і адэкватнымі. Але насамрэч ён выконвае дзеянні немэтанакіравана альбо ў адпаведнасці з тым, што яму сніцца ў дадзены момант. Хаджэнне ў сне ўзнікае звычайна падчас няпоўнага абуджэння ад глыбокай фазы павольнага сну, пры гэтым мозг знаходзіцца ў стане паўсну-паўбадзёрасці. Вочы самнамбулы звычайна расплюшчаныя. Ён можа рабіць розныя рухі, абыходзіць перашкоды, часам выконваць складаныя ўчынкі, даваць адказы на простыя пытанні. Аднак дзеянні не з'яўляюцца свядомымі і пры абуджэнні ня ўзгадваюцца (амнезія).
Састарэлая назва - лунацізм, паходзіць ад познелацінскага lunaticus - вар'ят, ад лацінскага luna - месяц. Тэрмін «лунацізм» звязаны з уяўленнямі шматлікіх старажытных народаў аб уплыве месяцовых цыклаў на псіхіку чалавека.
Ад непадакантрольных дзеянняў у сне, людзі могуць наносіць сабе фізічныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Бывае, што самнамбулы вывальваюцца з вокнаў, памылкова прымаючы іх за дзверы. Рэдкая агрэсіўная форма плыні лунацізму можа прымаць непрадказальны абарот. Лунатык можа праяўляць гвалт у адносінах да людзей, якія спрабуюць яму дапамагчы ці проста трапляюцца на шляху. Звычайна ходзяць у сне лунатыкі нядоўга, не больш за гадзіну. Затым вяртаюцца ў ложак. Не ўсе менавіта ходзяць. Некаторыя, напрыклад, сядзяць ці проста стаяць.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |