Самоні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Самоні (па-таджыкску: сомонӣ, ISO 4217: TJS) — афіцыйная валюта Таджыкістану. Уведзены ў абарачэнне 30 кастрычніка 2000 г. і замяніў таджыкскі рубель. Курс абмену новай валюты складаў 1 самоні да 1000 таджыкскіх рублёў, абмен цягнуўся да 1 красавіка 2001 года.

1 сомані дзеліцца на 100 дырамаў.

Існуюць банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50 і 100 самоні і 1, 5, 20 і 50 дырамаў, манеты 1, 5, 10, 20, 25, 50, дырамаў і 1, 3 і 5 самоні.