Самуэль Гейніке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуэль Гейніке
ням.: Samuel Heinicke
Род дзейнасці педагог
Дата нараджэння 10 красавіка 1727(1727-04-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1790(1790-04-30)[1][2] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Anna Catharina Elisabeth Heinicke[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самуэль Гейніке (10 красавіка 1727, Шкёлен, Свяшчэнная Рымская імперыя — 30 красавіка 1790), ЛейпцыгСвяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі педагог, вынаходнік спосабу навучання глуханямых.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 красавіка 1727 года ў Шкёлене. Першапачаткова працаваў ахоўнікам у Дрэздэне, але пасля вырашыў займацца выкладаннем, узяўшы сабе першага глуханямога вучня ў 1754 годзе. Яго поспехі былі такія вялікія, што Гейніке вырашыў цалкам прысвяціць сябе гэтай працы. Лічыў гукавы метад і гутарковую мову неабходнымі для паўнавартаснай адукацыі, але выкарыстаў таксама і некаторыя формы пальцавага алфавіту. Яго заняткі і даследаванні былі перапыненыя Сямігадовай вайной, калі ён быў узяты ў палон у Пірне і дастаўлены ў Дрэздэн, але здолеў збегчы. У 1768 годзе ён жыў у Гамбургу і зноў паспяхова навучыў глухога хлопчыка здольнасці гаварыць. У 1778 годзе заснаваў з дапамогай курфюрста Саксоніі ў Лейпцыгу для глуханямых першую школу ў Германіі. Кіраваў гэтай школай да самай смерці, але памёр яшчэ да шырокага ўкаранення яго метадаў у сурдапедагогіцы. У сваіх даследаваннях карыстаўся працамі галандскага ўрача Іагана Амана.

Зноскі

  1. а б Samuel Heinicke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Samuel Heinicke // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Гейнике Самуэль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.