Санорыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Санорыка, санорная тэхніка (лац.: sonorus — звонкі, гучны) — тэхніка музычнай кампазіцыі, якая аперуе тэмбрагучаннямі, адпаведна з іх спецыфічнымі іманентнымі заканамернасцямі. У санорнай кампазіцыі кампазітар трактуе групу гукаў не ў сэнсе акорда, а як адзіны каларыстычны і/або экспрэсіўны (у шэрагу выпадкаў - кластарны) комплекс, званы санорам. Блізкія па значэнні тэрмiны, якiя прымяняюцца ў іншых навуковых традыцыях: sonorystyka (Ю.Хаміньскі), музыка тэмбраў (Ц.Кагоўтэк), статыстычная кампазіцыя (К.Штокхаўзен), Klangmusik (Р.Фікер, Р.Траймер), Klangfarbenfeldtechnik (Э.Салменхаара ), cluster technique (Г.Каўэл).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).