Санта-К'яра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Санта К'яра
Унутраны дворык

Санта-К'яра (італ.: Santa Chiara, Царква святой Клары з Асізі) — рэлігійны комплекс у Неапалі, які ўключае ў сябе манастыр, грабніцы і археалагічны музей.

Манастыр быў пабудаваны ў 1310-1340 гадах каралём Робертам Мудрым у якасці пахавальні каралёў анжуйскай дынастыі.

Першапачаткова манастыр будаваўся ў традыцыйным правансальска-гатычным стылі, але ў XVII-XVIII стагоддзях быў перабудаваны ў стылі барока. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў практычна цалкам знішчаны бамбаваннямі. Пасля рэстаўрацыі ў 1953 годзе царква вярнула сваё ​​першапачатковае аблічча.

Асобна ад будынка размешчана званіца. Яе будаўніцтва было пачата ў 1328 годзе, а завершана толькі ў эпоху Рэнесансу. Крытая галерэя, калоны і лаўкі клуатра царквы ўпрыгожаны маёлікай, якая паказвае карціны з жыцця Неапаля - карнавалы, марскія падарожжы, паляванне.

Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • Кароль Роберт Мудры.
  • Члены каралеўскага дома Неапалітанскіх Бурбонаў, у тым ліку каралі Фердынанд I, Францыск I, Фердынанд II.
  • Блажэнная Марыя Крысціна Савойская, першая жонка Фердынанда II.
  • Салва д'Аквіста - нацыянальны герой Італіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • AA.VV., Il Monastero di Santa Chiara, Electa-Napoli, 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]