Сант'яга Калатрава
Сант'яга КАЛАТРАВА ВАЛЬС (28 ліпеня 1951, г. Бенімамет у 5 км ад Валенсіі) — іспанскі архітэктар.
Змест |
Біяграфія [правіць]
З 8-гадовага ўзросту наведваў мастацкую школу. Скончыў архітэктурны факультэт Політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі (1973), дыпломная праца была прысвечана забудове горада. З 1975-1980 г. вучыўся ў Федэральным тэхналагічным інстытуце ў Цюрыхе, у 1981 г. абараніў дысертацыю, адначасова працуючы выкладчыкам. У 1981 г. адкрыў у Цюрыху сваю першую студыю, тады ж Калатрава абраў гэты Цюрых месцам свайго сталага жыхарства. Выконваў невялікія заказы на архітэктурныя праекты і ўдзельнічаў у розных конкурсах.
Заказы [правіць]
У 1983 г. Калатрава атрымаў першы вялікі заказ: праектаванне чыгуначнага вакзала ў прыгарадзе Цюрыха. У 1986 г. спраектаваў мост «9 кастрычніка» ў Валенсіі, што паклала пачатак цэлай серыі праектаў мастоў па ўсім свеце. У 1989 г. адкрыў студыю ў Парыжы, працуючы над праектаваннем чыгуначнага вакзала Ліёнскага аэрапорта. У 1991 г. адкрыў яшчэ адзін офіс, у родным горадзе – Валенсіі. Рэалізаваў вялікую колькасць праектаў, міжнароднае прызнанне Калатравы выйшла за межы Еўропы і дасягнула Амерыкі. Адным з першых амерыканскіх праектаў стала рэканструкцыя Музея мастацтваў у Мілуокі.
Чэрпае натхненне ў прыродзе, яго працы жывыя, цэласныя і рухомыя, за гэта яго параўноўваюць з вялікім Антоніа Гаузі. Яркім прыкладам сінтэзу жалеза, бетону, арганічных формаў і чалавечага генія служыць жылы будынак у Мальмё (Швецыя) пад назвай «Павернутае тулава». У 2005 г. на архітэктурнай выставе ў Канах гэта тварэнне Калатравы атрымала прыз за лепшы жылы будынак у свеце. Яго правобразам стала скульптура самога архітэктара, якая ўяўляе сабой фігуру чалавека, які рыхтуецца да кідання дыска. Тэма чалавечага цела прысутнічае ў шматлікіх працах Калатравы. Праект чыгуначнага вакзала ў Люцэрне суправаджаецца эскізам ляжалачага выгнутага жаночага цела, а эскізам вежы для алімпійскага агню ў Барселоне быў малюнак чалавека, што стаіць на каленах і трымае ў сагнутых руках чашку.
Яшчэ адным выдатным тварэннем Калатравы з'яўляецца Алімпійскі комплекс у Афінах, пабудаваны для Алімпіяды 2004 года ў Грэцыі. Дзівіць сваёй веліччу і арыгінальнасцю яго нядаўна адкрыты Планетарый у Валенсіі. У апошні час Калатрава шмат працуе ў ЗША і асабліва ў Нью-Йорку.
Прэміі [правіць]
- 1987, Лаўрэат Прэміі імя Аўгустэ Перэт Міжнароднага саюзу архітэктараў.
- Атрымаў вялікую колькасць прэмій і ўзнагарод, сярод якіх вылучаюцца:
- Прэмія Прынца Астурыйскага ў вобласці мастацтва (1999)
- Прэмія асацыяцыі забудоўшчыкаў Манхэтэна (май 2006)
- Іспанская нацыянальная прэмія ў вобласці архітэктуры (2007).
Асабістае жыццё [правіць]
Асабістае жыццё Калатравы публіцы невядомае. Нягледзячы на сусветную славу, Калатраву ніколі не ўбачыш на экране тэлевізара, не проста адшукаць у Сеціве яго фатаграфіі. Іспанцы не пазнаюць яго пры сустрэчы, напрыклад, у метро. У Калатравы няма вадзіцельскіх правоў, таму ён часта карыстаецца грамадскім транспартам. Размаўляе, апроч іспанскай, на 5 мовах (англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, шведскай), яго жонка – шведка, сам Калатрава з'яўляецца прыкладам "грамадзяніна свету".
Літаратура [правіць]
- Jodidio, Ph. Santiago Calatrava. Complete Works 1979-2009 / Jodidio, Philip. — "Taschen", 2009. 528 p., Hardcover. ISBN 978-3-8365-1023-3
- Levin, M. Santiago Calatrava – the Artworks: A Laboratory of Ideas, Forms and Structures / Levin, Michael — 2003, 271 p. 310 illus., 210 in color., Hardcover. ISBN 978-3-7643-6548-6
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт
- Santiago Calatrava News Aggregator
- Structurae: Santiago Calatrava Valls
- Great Buildings On-Line: Santiago Calatrava
- Unofficial website
- Extended profile of the architect in the NYRB, December 2005
- The New Yorker, October 31 2005, «The Sculptor»
- The Guardian, January 17th 2006, «The Gaudí Effect»
- Many pictures of Calatrava’s Art on Trekearth
- Calatrava’s 80 South Street condo design for New York
- 120 meters Obelisk project in Madrid
- The CAC and other Urban Projects in Valencia, Spain
- Валенсия. Город искусств и науки
| Гэта пачатак артыкула пра дзеяча мастацтва. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |