Сант-Эльма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крэпасць Сант-Эльма ў Неапалі
Крэпасць Сант-Эльма

Сант-Эльма (італ.: Castel Sant'Elmo) — назва пагорка і крэпасці ў Неапалі, размешчаных паблізу картэзіянскага манастыра Св. Марціна. Абодва будынкі ўзвышаюцца над Неапалем і бачныя з любога месца ў горадзе. Назва «Сант-Эльма» паходзіць ад імя старой царквы X стагоддзя, Сант-Эразм, пазней тое імя было скарочана да «Эрма» і, нарэшце, «Эльма».

Крэпасць пачалі ўзводзіць у 1329 пры кіраванні караля Раберта Анжуйскага і скончана ў 1343 годзе, у год яго смерці. Педра Альварэс дэ Таледа, іспанскі намеснік караля, аднавіў крэпасць у перыяд з 1537 па 1546. Крэпасць - зоркападобны замак з шасцю насыпнымі валамі. Падчас рэвалюцыі 1647 пад правадырствам Мазаньела іспанскі віцэ-кароль схаваўся ў крэпасці, каб пазбегнуць рэвалюцыянераў. Сант-Эльма быў таксама сімвалам неапалітанскай рэспублікі ў 1799 годзе.

У цяперашні час у будынку крэпасці размяшчаецца музей Гісторыі мастацтваў «Bruno Molajoli».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • M. Orefice, Castelli medievali nella storia del reame di Napoli, Edizioni scientifiche italiane (2006)
  • Castel sant'Elmo (tascabile guida), Editrice Electa (2000)
  • Mazzoleni, Tra castel dell'Ovo e sant'Elmo, Editrice Electa (1996)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]