Санья (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Санья, горад)
Горад
Санья
三亚市
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
崖州为
Горад з
Плошча
1919,58 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
685408 чалавек (2010)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+86 (0)898
Паштовы індэкс
572002
Афіцыйны сайт
sanya.gov.cn
(кіт.)(англ.)(руск.)
Санья на карце Кітая
Санья (горад) (Кітай)
Санья (горад)
Санья (горад) (Кітай)
Санья (горад)

Санья́ (кіт.: 三亚市) — горад на поўдні вострава Хайнань у Кітаі. Насельніцтва (2010 г.) - 685 408 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Санья — самы паўднёвы горад на востраве Хайнань. Афіцыйна ён займае плошчу 1919,58 км². У рэчаіснасці, большая частка гэтай тэрыторыі — сельскагаспадарчыя землі, а таксама доўгі пляж ў бухце Ялонг (7,5 км), прыродны рэзерват, акіянічны парк і г. д.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература найбольш спякотнага месяца мая — ад +25,6° C да +32° C, найбольш прахалоднага месяца студзеня — ад +18,5° C да +26,1° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 1392,1 мм. Найбольш дажджлівая пара года цягнецца з мая да кастрычніка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовасць вакол горада Санья была ўключана ў склад Кітая ўжо ў эпоху дынастыі Хань. З 110 г. да н. э. тут існавала гандлёвая паселішча, якое ў сярэднявеччы адыгрывала значную ролю ў кантактах Кітая з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Нашчадкамі перасяленцаў з Індакітая з'яўляюцца уцат, якія да нашага часу жывуць у прадмесцях Санья.

У 1987 г. паселішча канчаткова атрымала статус горада, з'явілася гарадское кіраванне. У апошняе дзесяцігоддзе Санья ператварыўся ў буйны турыстычны цэнтр.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Горад Санья звязаны са знешнім светам сучаснай шашой і чыгункай. Дзейнічаюць марскі порт і аэрапорт. Асноўныя прыбыткі горад атрымоўвае ад сферы абслугоўвання і порта. Імкліма развіваецца турызм.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]