Сан-Ларэнца-Маджорэ (Неапаль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сан-Ларэнца-Маджорэ, Неапаль)
Славутасць
Сан-Ларэнца-Маджорэ
40°51′03″ пн. ш. 14°15′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Неапалітанская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Заснавальнік Карл I Анжуйскі
Дата заснавання 1235
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Капэла Св. Антонія ва ўнутраным двары царквы.
Рынак рымскай эпохі, раскрыты раскопкамі пад царквой.

Сан-Ларэнца-Маджорэ (італ.: San Lorenzo Maggiore) — царква і манастыр у Неапалі, Італія. Царква знаходзіцца ў цэнтры старажытнага грэка-раманскага горада, на скрыжаванні вуліц Віа Сан Грэгорыа Армена (італ. Via San Gregorio Armeno) і Віа Дэі Трыбуналі (італ. Via dei Tribunali). Назва «Сан-Ларэнца» таксама ўжываецца для абазначэння музея, адкрытага ў царкве, і для археалагічных раскопак рымскай эпохі пад царквой.

Гісторыя і архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Існуючая царква была заснавана францысканскім ордэнам у 1265. Участак быў перададзены ордэну ў кампенсацыю за іншы ўчастак, канфіскаваны пад будаўніцтва Карлам I Анжуйскім новай крэпасці Маскіа Анджаіна (Maschio Angioino), таксама званай Кастэль-Нуова (Castel Nuovo). Сан-Ларэнца складаецца з уласна царквы і манастыра. Вакол ўнутранага манастырскага двара размешчаны музей, прысвечаны гісторыі царквы і ранейшым будынкам.

Участак царквы з'яўляецца характэрным для Неапаля прыкладам напластавання пабудоў розных эпох. Цяперашні будынак манастыра пабудаваны ў XIII стагоддзі на месцы знесенай базілікі VI стагоддзя. Пад будынкам царквы зроблены археалагічныя раскопкі, якімі раскрыта каля паловы рынку рымскай эпохі. Доступ у зону раскопак адкрыты для наведвальнікаў у 1992 годзе, пасля 25 гадоў працы археолагаў.

Манастырскі комплекс пабудаваны ў другой палове XIII стагоддзя і цалкам перабудаваны архітэктарам Санфелічэ (Sanfelice) у 1742 годзе; на галоўным фасадзе былі захаваныя элементы XIV стагоддзя - вялікі партал з арыгінальнымі драўлянымі дзвярыма. Аднанефная царква мае апсіды (інтэр'ер выкананы французскімі майстрамі), з дзевяццю капэламі, якія прымыкаюць да абыходнай галерэі (амбулаторыі). У капэле знаходзяцца грабніца Кацярыны Аўстрыйскай, статуя працы Ціна ды Камаіна (Tino da Camaino) (1323); шостая капэла з правага боку ўпрыгожана фрэскамі, выкананымі неапалітанскія вучнямі Джота.

Сярод памяшканняў манастырскага комплексу, якія выходзяць у клуатр, асаблівую цікавасць уяўляюць Зала Сікста V, столь якой ўпрыгожаны роспісамі Луіджы Радрыгеса (пачатак XVII стагоддзя), і Зала Капітула, таксама багата упрыгожаны арнаментальным жывапісам.

У царкве Сан-Ларэнца Джавані Бакача ў 1338 годзе сустрэў сваю каханую Ф'ямету.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gaetano Filangieri, Chiesa e convento di S. Lorenzo maggiore in Napoli: descrizione storica ed artistica, Napoli 1833.
  • B. Capasso, Napoli greco-romana, SNSP, Napoli, 1905.
  • L. De La Ville Sur-Yllon in Napoli nobilissima, Napoli (1892-1896), v. IV
  • C. D'Engenio, Napoli sacra, Napoli 1623.
  • O. Morisani, L'arte di Napoli nell'età angioina, in Storia di Napoli, Napoli 1969.
  • Fino, Arte e Storia di Napoli in San Lorenzo Maggiore, 1987.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б dati.beniculturali.it — 2014.