Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Славутасць | |
|
Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура
|
|
| Адноўлены пасля вайны фасад | |
| Краіна | Італія |
| Горад | Рым |
| Тып будынка | Царква |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
|
|
|
| Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура на |
|
Базіліка Святога Лаўрэнція за гарадской сцяной (іт. San Lorenzo fuori le Mura; Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура) — адна з сямі паломніцкіх цэркваў Рыма, пабудаваная ў 580-я гг. на месцы пахавання святога Лаўрэнція. У XIII стагоддзі Папа Ганорый III прыбудаваў да старажытнага больш маштабны раманскі храм. З 1374 па 1847 гады ў Сан-Ларэнца знаходзілася кафедра лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма. Фасад базілікі быў разбураны падчас саюзніцкіх бамбардзіровак Рыма ў ліпені 1943 г.; аднаўленчыя працы працягваліся да 1949 г. У склепе захаваліся выключныя раннехрысціянскія саркафагі. Вакол храма распасціраюцца адносна сучасныя могілкі Кампа Верана.
У цэрквы пахаваны [правіць]
- Гілярый, Рымскі Папа
- Дамасій II, Рымскі Папа
- Святы Лаўрэнцій
- Святы Стэфан
- Пій IX, Рымскі Папа
- Альчыдэ дэ Гасперы, прэм'ер-міністр Італіі