Сан-Марка, Фларэнцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Сан Марка
італ.: San Marco
Фасад царквы Сан Марка
Фасад царквы Сан Марка
Краіна Італія
Горад Фларэнцыя
Першае згадванне XIII

Сан Ма́рка (італ.: San Marco) — агульная назва комплексу, які складаецца з царквы Святога Марка (італ.: Basilica di San Marco) і жаночага манастыра, у наш час ператворанага ў музей (італ.: Museo Nazionale di San Marco). Размешчаны на плошчы Святога Марка (італ.: Piazza di San Marco) у Фларэнцыі.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Настаяцелем Сан Марка ў 1491—1498 гадах быў вядомы дамініканскі святар Джыралама Саванарола. Захавалася і даступная для наведвання келля, у якой ён жыў, а таксама яго партрэт, выкананы яго прыхільнікам Фра Барталамеа.

Манастыр Сан Марка ўтрымлівае вялікую колькасць прац, галоўным чынам, фрэсак, італьянскіх мастакоў эпохі Ранняга Адраджэння, у тым ліку, Фра Беата Анджэліка, Беноца Гацолі, Даменіка Гірландаё, Фра Барталамеа, Алесіа Бальдавінеці і шматлікіх іншых. Асабліва варта адзначыць працы Фра Беата Анджэліка: «Дабравешчанне», «Распяцце», «Страшны суд» і алтарны абраз «Мадонна са святымі».

Унутры манастыра захаваўся ўнікальны твор архітэктуры фларэнтыйскага Рэнесансу — аркада Сан Антоніа, створаная Мікелоца дзі Барталамеа. Музей Сан Марка знакаміты таксама вялікай калекцыяй рукапісаў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, пабудаванай гэтым жа архітэктарам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 43° пн. ш. 11° у. д. / 43.778445° пн. ш. 11.258545° у. д. (G) (O) (Я)