Сан-Пола
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сан-Пола (іт. San Polo) — адзін з шасці гістарычных раёнаў Венецыі. Размешчаны ў цэнтры, паміж раёнамі Сан-Марка і Санта-Крочэ.
Назва раёна перакладаецца як «Святы Павел», і звязана з аднайменнай царквой, якая знаходзіцца тут.
Раён мае плошчу 35 гектараў, размешчаных уздоўж Гранд-канала. Сан-Пола злучаецца з правым берагам Гранд-канала мостам Рыяльта.
З 1097 года раён выконваў функцыі гандлёвага цэнтра Венецыі.
Славутасцямі Сан-Пола з'яўляюцца царква Сан-Джакама дзі Рыяльта — самая старая царква ў горадзе, заснаваная ў IX стагоддзі, сабор Санта-Марыя Гларыёза дэі Фрары, царква Сан-Рока і Скуола Грандэ дзі Сан-Рока.
Літаратура [правіць]
- Roberto Cessi; Annibale Alberti, Rialto. L'isola, il ponte, il mercato, Bologna, 1934.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Пола
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Італіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||