Сапаніны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сапані́ны — безазоцістыя гліказіды расліннага паходжання з павярхоўна-актыўнымі ўласцівасцямі.

Аморфныя бясколерныя або жаўтаватыя рэчывы. Утрымліваюць аглікон (сапагенін) і вугляводную частку. Добра раствараюцца ў вадзе. Растворы сапанінаў пры ўзболтванні ўтвараюць густую ўстойлівую пену. Назва паходзіць ад лацінскага sapo (родны склон: saponis) — мыла. Шырока распаўсюджаныя ў прыродзе, сустракаюцца ў розных частках раслін — лісці, сцёблах, каранях, кветках, пладах. Таксама знойдзены ў тканках ігласкурых.

Сапаніны выкарыстоўваюць ў складзе лекавых сродкаў расліннага паходжання і вытворчасці стэроідных гармонаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]