Украінская праваслаўная царква Кіеўская мітраполія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Украінская праваслаўная царква Кіеўская мітраполія, у 2008—2014 гадах Сапраўдна-праваслаўная царква на Украіне — некананічная праваслаўная юрысдыкцыя, створаная ў 2002 годзе архірэямі, пастаўленымі для Украіны Апостальскай праваслаўнай царквой. Яны правялі свой сабор і аддзяліліся ад Маскоўскай іерархіі, зрынулі старога Кіеўскага мітрапаліта і абралі свайго. Затым адбыліся пасвячэнні шэрагу епіскапаў, якія акармлялі толькі па некалькі, а то і па адным прыходзе.

Спачатку называлася Украінская сапраўдна-праваслаўная царква, але ўжо ў снежні 2002 года, зрынуўшы мітрапаліта, царква змяніла назву на Украінская аўтакефальная праваслаўная царква — апостальская. Дзесьці ў 2006 годзе да назвы царквы дадалі слова «Катакомбная», стала УАПЦ — апостальская-катакомбная. 26-27 студзеня 2008 года епіскапат УАПЦ — АК прыняты ў Сапраўдна-праваслаўную царкву Рафаіла, па сутнасці УАПЦ — АК улілася ў СПЦ(Р). Практычна адразу назва царквы была зменена на Сапраўдна-праваслаўная царква на Украіне. Прадстаяцель — Андрэй (Трэгуб) з тытулам «мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі». Акрамя яго на 2008 год было 7 епіскапаў.

Зрынуты мітрапаліт Антоній (Уласаў) звяржэнне не прызнаў і абвясціў сабе прадстаяцелем і адзіным іерархам Украінскай сапраўдна-праваслаўнай царквы (УСПЦ)[uk]. У лютым 2005 года Антоній узвёў у епіскапскую годнасць Феадосія (Леміша) (вядомага сваімі гомасексуальнымі схільнасцямі), які пасля смерці Антонія ў 2006 годзе аб’явіў сабе новым прадстаяцелем. Паствы практычна не мае.

29 верасня 2014 года, на Архіерэйскім сінодзе, найменне Сапраўдна-праваслаўнай царквы на Украіне зноў зменена на Украінская праваслаўная царква Кіеўская мітраполія, наступным днём была ўсталявана еўхарыстычная сувязь з Украінскай праваслаўнай царквой у Амерыцы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]