Сапраўдныя кобры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кобры

Змяя-акулярніца (Naja naja)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Naja Laurenti, 1768


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  700233
NCBI  8638
EOL  35579
FW  38154

Сапраўдныя кобры (Naja) — род змей сямейства аспідавых.

Вядома 14 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўднёвай і Сярэдняй Азіі. Найбольш вядома кобра індыйская, або змяя-акулярніца (N. naja), з светлым малюнкам накшталт акуляраў на шыі, капская (N. nivea), чорна-белая (N. melanoleuca) і інш.

Даўжыня да 2 м, зрэдку да 2,5 м. Цела моцна выцягнугае, з доўгім хвастом і гладкай луской. Узбуджаныя кобры прымаюць своеасаблівую позу: падымаюць пярэднюю частку цела вертыкальна над зямлёй, трымаючы галаву гарызантальна, і расшыраюць дыскападобна шыю. Ядавітыя. Некаторыя віды здольны выпырскваць яд на адлегласць да 2 м, імкнучыся папасці праціўніку ў вочы.

Кормяцца дробнымі пазваночнымі.

Адкладваюць ад 8 да 45 яец.