Сапфір
| Сапфір | |
|---|---|
| Неапрацаваны сапфір | |
| Формула | Al2O3 |
| Прымесь | Fe2+, Fe3+, Ti |
| Сінгонія | Трыганальная |
| Колер | Сіні і блакітны розных адценняў; бясколерны, ружовы, аранжавы, жоўты, зялёны, фіялетавы, чорны |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Празрысты да непразрыстага |
| Цвёрдасць | 9 |
| Спайнасць | Адсутнічае |
| Злом | Няроўны да ракавістага |
| Шчыльнасць | 3,95 — 4,00 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1,766 — 1,774 |
Сапфі́р (ад стар.-грэч. σάπφειρος (sappheiros)[1] сіні камень, магчыма, ад іўр.: ספּיר (sapir) або персідскай назвы з тым жа значэннем) — адна з разнавіднасцяў мінерала карунд, каштоўны камень розных адценняў, пераважна сіняга колеру. Хімічная формула Al2O3 (аксід алюмінія).
Тэмпература плаўлення 2040 °C. Шчыльнасць 3,93[2] г/см³. Малярная маса 101,94. Цвёрдасць па шкале Моаса — 9. Празрысты ў інфрачырвоным дыяпазоне да даўжыні хвалі прыкладна 6,5 мкм. Добры дыэлектрык і праваднік гіпергуку[2].
Сапфіры здабываюць у Індыі, Шры-Ланцы, Тайландзе, Аўстраліі, Кеніі, Калумбіі, ЗША[3].
Змест |
Выкарыстанне [правіць]
Сапфір выкарыстоўваецца пры вырабе прылад вакуумнай тэхнікі, святлафільтраў і святлаводаў. У мікраэлектроніцы ў вытворчасці мікрасхем.
Штучныя сапфіры [правіць]
Штучныя карунды ўпершыню сінтэзаваны ў 1904 годзе французкім фізікам М. Вернэйлем. Сучасныя сінтэтычныя карунды цяжка адрозніць ад прыродных (выкарыстоўваюцца аптычныя, рэнтгенаўскія і спектральныя даследванні)[3].
Штучныя сапфіры выкарыстоўваюцца ў лазернай тэхніцы, у вытворчасці вымяральных і авіяцыйных прыбораў, у ювелірнай прамысловасці.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.350
- ↑ 2,0 2,1 Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 982 с. — 100 000 экз.(руск.)
- ↑ 3,0 3,1 Сапфир // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
Літаратура [правіць]
- Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 982 с. — 100 000 экз.(руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 174. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сапфір- Сапфір на сайце Mindat.org(англ.)
- Сапфір у атласе мінералаў(англ.) (ням.) (ісп.)
- Сапфіры імператарскага дому Раманавых(ням.)
- Сапфир // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)