Сарабанда

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сарабанда (ісп.: zarabanda) — старадаўні іспанскі народны танец.

Змест

Гісторыя [правіць]

Першапачаткова вядзе паходжанне з Лацінскай Амерыкі, дзе ўяўляў сабой танец-спакушэнне з выкарыстаннем кастаньет і вельмі адкрытымі абдымкамі партнёраў. Пасля некалькіх не занадта ўдалых спроб каталіцкай царквы забараніць яго выкананне, пачынаецца свядомае пераасэнсаванне танца, закліканае знізіць яго папулярнасць. Сарабанда спаўняецца на пахаванні, і музыка да яе пішацца на замову ў мінорным ладзе. У XVII-XVIII стст. акультураны варыянт гэтага танца распаўсюдзіўся ў Заходняй Еўропе як бальны танец, а да другой паловы XVIII ст. губляе папулярнасць. Музычны памер 3/4, 3/2. Характэрны рытм Та, Та і ці, та та-а.

Танчылі яе з суправаджэннем гітары або песень з флейтай і арфай. Пазней гэты танец перайшоў ў Францыю ў перапрацаваным выглядзе, атрымаўшы больш высакародны і велічны характар. Тэмп ў абноўленай сарабанды павольны, разлік у 3/4, форма двухкаленная, гэта значыць «квадратная» будова (кожнае калена ў восем тактаў).

Сарабанда ў беларускай музыцы [правіць]

У беларускай музыцы выкарастана Яўгенам Глебавым для стварэння вобраза Філіпа ў балеце "Тыль Уленшпігель", У.Дарохіным у сімфанічнай сюіце "Мемарыял", В.Войцікам як частка "Сюіты ў старадаўнім стылі".

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.

Спасылкі [правіць]