Сара Бернар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сара Бернар
фр.: Sarah Bernhardt
Sarah Bernhardt - Project Gutenberg eText 19955.jpg
 
Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1844 
Месца нараджэння: Парыж
Дата смерці: 26 сакавіка 1923
Месца смерці: Парыж
Род дзейнасці: французская актрыса
 
Узнагароды і прэміі:

ордэн Ганаровага легіёну

Сара БЕРНАР (фр.: Sarah Bernhardt; 23 кастрычніка 1844, Парыж — 26 сакавіка 1923, Парыж), французская актрыса, адна з самых вядомых у гісторыі тэатра — «чароўная Сара».

Змест

[правіць] Біяграфія

У 13-гадовым узросце паступіла ў драматычную школу Парыжскай Кансерваторыі. Дэбютавала ў «Іфігеніі ў Аўлідзе» Ж. Расіна 1.9.1862 у «Камеды Франсэз», але засталася незаўважаная крытыкамі. Неўзабаве актрыса пайшла з «Камеды Франсэз». Поспех прыйшоў (1869) пасля ролі менестрэля Занета ў «Падарожнік» Ф. Копе. Сапраўдным трыўмфам стала яе ігра (1872) у «Руі Блазе» В. Гюго (роля Каралевы). С. Бернар вярнулася ў «Камеды Франсэз», грала ў «Федры» Ж. Расіна, у «Эрнані» В. Гюго. Пасля трыўмфальнага сезону ў Лондане (1880) С. Бернар разарвала кантракт з «Камеды Франсэз», здзейсніла 6 тураў па Амерыцы, гастралявалі ў Англіі і Даніі. У рэпертуары актрысы — «Дама з камеліямі» А. Дзюма-сына і «Фру-фру» Г. Мейлака і Л. Галеві. У 1893 °C. Бернар набыла тэатр «Рэнесанс», у 1898 — тэатр «Насьён» (цяпер «Тэатр Сары Бернар»), які адкрыўся «Флорыяй Тоска» В. Сарду. Пазней грала Гамлета і — з фантастычным поспехам — галоўную ролю ў «Арляня» Э. Ростана.

У 1905, падчас гастроляў у Рыа-дэ-Жанейра, С. Бернар пашкодзіла правую нагу, у 1915 нагу прыйшлося ампутаваць. Тым не менш С. Бернар не пакінула сцэны. Падчас 1-ай сусветнай вайны С. Бернар выступала на фронце. У 1914 была ўзнагароджаная ордэнам Ганаровага легіёну. Апошні раз выйшла на сцэну ў 1922 — у «Славе» М. Ростана.

С. Бернар была першай папулярнай актрысай, якая звярнулася да кінематографа. У 1911 яна знялася ў фільмах «Каралева Елізавета» і «Дама з камеліямі». Займалася скульптурай і літаратурнай творчасцю, аўтар некалькіх п’ес і мемуараў «Маё падвойнае жыццё» (Ma double vie).

[правіць] Літаратурныя творы

  • Ма double vie. Mémoires de Sarah Bernhardt, P., 1907;
  • L’art au théâtre, P., 1923

[правіць] Выява ў мастацтве

Партрэты Сары Бернар пісалі Басцьен-Лепаж, Балдзіні, Гандара і іншыя мастакі, яе неаднаразова фатаграфаваў Надар.

[правіць] Кнігапіс

  • Seller G., Sarah Bernhardt, P., [s. a.];
  • Кугель А., Тэатральныя партрэты, М., 1929.

[правіць] Фільмаграфія

  • 1912 — Каралева Елізавета / Les Amours de la reine Élisabeth
  • 1912 — Дама з камеліямі / La Dame aux camélias (рэж. Кальмет)

[правіць] Цікавыя звесткі

півоня «Сара Бернар»

У гонар Сары Бернар названы адзін з самых прыгожых і духмяных гатункаў гібрыдных півоняў.

[правіць] Літаратура

  • Бернар С. Моя двойная жизнь. Мемуары. СПб, 1995
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах