Сара Чылдрэс Полк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сара Чылдрэс Полк
Sarah Childress Polk
Polk sarah.jpg
Першая лэдзі ЗША
4 сакавіка 1845 — 4 сакавіка 1849
Папярэднік: Джулія Тайлер
Пераемнік: Маргарэт Тэйлар
 
Веравызнанне: Прэсвітарыянства
Нараджэнне: 4 верасня 1803({{padleft:1803|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:4|2|0}})
Мурфрысбора, Тэнесі, ЗША
Смерць: 14 жніўня 1891({{padleft:1891|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (87 гадоў)
Нашвіл, Тэнесі, ЗША
Муж: Джэймс Нокс Полк
 
Аўтограф: Аўтограф

Сара Чылдрэс Полк (англ.: Sarah Childress Polk; 4 верасня 1803 - 14 жніўня 1891) — жонка 11-га прэзідэнта ЗША Джэймса Полка і Першая лэдзі ЗША з 4 сакавіка 1845 па 3 сакавіка 1849 года.

Сара, трэцяя з шасцярых дзяцей, нарадзілася ў 1803 годзе ў сям'і купца і плантатара Джоэля Чылдрэса і Элізабет Уітсіт-Чылдрэс. Была добра адукаванай для свайго часу, наведвала эксклюзіўную Мараўскую жаночую акадэмію ў Сейлеме, Паўночная Караліна. Таксама, Сара вучылася ў каледжы Сейлема ва Уінстан-Сейлеме, Паўночная Караліна, які быў адной з нямногіх навучальных устаноў для атрымання вышэйшай адукацыі, даступнай жанчынам у пачатку XIX стагоддзя.

Упершыню Сара пазнаёмілася з Джэймсам Полкам у 1815 годзе. Праз некалькі год у іх завязаліся рамантычныя адносіны. 1 студзеня 1824 Сара Чылдрэс выйшла замуж за Джэймса Полка. Цырымонія шлюбу адбылася ў доме на плантацыі бацькоў нявесты. Полк, які не меў дзяцей, выхоўваў свайго пляменніка, Маршала Тэйта Полка (1831-1884). Пасля смерці мужа Сара прыняла апякунства над асірацелай пляменніцай, Сарай Полк Джэтан (1847-1927).