Сарбона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сарбона
48°50′55″ пн. ш. 2°20′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1257
Сайт sorbonne.fr (фр.)(англ.)(італ.)
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сарбо́на (фр.: Sorbonne) — архітэктурна-гістарычны помнік, цэнтр Парыжскага ўніверсітэта ў сталіцы Францыі; размешчана ў Лацінскім квартале Парыжа; з'яўляецца ўласнасцю горада.

Назва Сарбона адбываецца ад імя багаслова Рабера дэ Сарбон, духоўніка караля Людовіка IX Святога, які заснаваў у горадзе ў XIII стагоддзі багаслоўскі калеж — Калеж Сарбона, які пазней ўвайшоў у Парыжскі ўніверсітэт. Тэрмін па сумежнасці быў перанесены на сам універсітэт і замацаваўся за ім да сённяшняга дня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыжскага ўніверсітэта, які быў утвораны ў 1215 г. у выніку аб'яднання некалькіх царкоўных школ. У 1257 г. тэолаг Рабер дэ Сарбон, духаўнік караля Людвіка IX Святога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей з бедных сем'яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У 1554 г. каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб'яднанне з тэалагічным факультэтам Парыжскага ўніверсітэта. У XVII ст. назва Сарбона распаўсюдзілася на ўвесь універсітэт. У 1972 г. ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона. Цяпер так называюцца ўніверсітэты і іншыя ўстановы, што знаходзяцца ў цэнтры Лацінскага квартала Парыжа, паміж Пантэонам і плошчай Сен-Мішэль.

Рэканструкцыя, праведзеная ў 1885—1901 пад кіраўніцтвам архітэктара П. Ненота, надала Сарбоне сучасны выгляд. Ад ансамбля будынкаў, узведзеных кардыналам А. Рышэлье паводле плана архітэктара Ж. Лемерсье, захавалася толькі капліца.

На працягу многіх стагоддзяў Сарбона была цэнтрам філасофскай, рэлігійнай і палітычнай думкі. Яе ўзначальвалі ў розны час Л. Кондэ, А. Рышэлье, Дж. Мазарыні. Універсітэты Сарбоны карыстаюцца аўтарытэтам ва ўсім свеце.

Прафесары, выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыліся[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крайко Э. Сарбона // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]