Саргасава мора
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Саргасава мора — раён антыцыкланічнага кругазвароту вод у Атлантычным акіяне, абмежаваны плынямі: на захадзе — Гальфстрымам, на поўначы — Паўночна Атлантычнай, на ўсходзе — Канарскай, на поўдні — Паўночнай Пасатнай.
Размешчана паміж 23—35° з. ш. і 30—68° з. д. Плошча мора 6—7 млн км² (залежыць ад становішча плыняў). У паўночна заходняй частцы — вулканічныя Бермудскія астравы. Тэмпература вады на паверхні 18—23 °С узімку, 26—28 °С улетку. Салёнасць 36,5—37 ‰. Вялікая частка дна размешчаная ў Паўночна Амерыканскай катлавіне з глыбінямі больш 6000 метраў; максімальная глыбіня — 6995 м.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
| Моры Атлантычнага акіяна | |
|---|---|
| Унутраныя моры Еўразіі | Азоўскае · Мармуровае · Чорнае |
| Міжземнае мора | Адрыятычнае · Альбаран · Балеарскае · Іанічнае · Кіпрскае · Крыцкае · Лігурыйскае · Тырэнскае · Эгейскае |
| Моры на поўначы Еўропы | Балтыйскае · Вадэнскае · Гебрыдскае · Ірландскае · Ірмінгера · Кельцкае · Паўночнае |
| Моры ў Амерыцы | Карыбскае · Лабрадор · Мексіканскі заліў¹ · Саргасава · Скоша |
|
|
|
