Сарока звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сарока звычайная
Sroka Pica Pica II.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pica pica (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   179720
NCBI   34924
EOL   1177362

Сарока звычайная (Pica pica) — від птушак з сямейства крумкачовых атраду вераб'інападобных, шырока распаўсюджаны на большай частцы тэрыторый Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. У Еўропе селіцца пераважна паблізу чалавечых паселішчаў. Лёгка распазнаецца, вызначаючыся ад іншых птушак адметнай чорна-белай афарбоўкай пер'я і доўгім хвастом.

У германскай міфалогіі сарока лічылася пасланніцай багоў і птушкай багіні тагасветнага жыцця Хель, за што за сарокай замацавалася «слава» весніцы бяды і няшчасця. У сярэднявечнай Еўропе птушка мела рэпутацыю вядзьмярскай жывёлы і бадзягі са злодзейскім норавам. У азіяцкіх народаў сарока, наадварот, традыцыйна лічыцца веснікам шчасця, а паўночнаамерыканскія індзейцы ставіліся да птушкі як да прыязнай чалавеку істоты духа.

Асноўныя колеры намінальнага таксону сарокі — чорны і белы. Хвост ступенчаты, звычайна даўжэйшы чым астатняя частка тулава, і абавязкова даўжэйшы чым крылы. Грудзі, бакі і плечы белыя, астатняе пер'е чорнага металічна-бліскучага колеру. Афарбоўка пер'я маладых асабін амаль што не адрозніваецца ад апярэння дарослых птушак. Хвост без глянцу і некалькі карацейшы.

Лічыцца, што род Pica бярэ свой пачатак у Старым Свеце, распаўсюдзіўшыся на паўночнаамерыканскім кантэненце ў перыяд поздняга плейстацэна, верагодней усяго праз Берынгаў праліў. У Тэхасе былі знойдзены акамянеласці, якія сведчаць аб значна большаму падабенству знаходкі да Pica pica чым да Pica nuttallii, таму магчыма, што Pica pica з'явіўся ў перыяд палеацэна. Некаторыя даследчыкі прытрымліваюцца акрамя таго тэзіса, што паміж звычайнай сарокай і блакітнай сарокай (Cyanopica cyanus) існуе пэўнае дастаткова блізкае радство.

Сарока селіцца як на раўнінных ландшафтах, так і ў гарыстай мясцовасці. Сустракаецца паўсюль у свеце на арэалах з вышынёй да 2500 метраў. Выключэнне складаюць падвіды Pico pico asirensis, Pico pico bottanensis і Pісо pісо hemileucoptera. Так, напрыклад, падвід Pico pico bottanensis жыве на вышынях да 4000 метраў, а ў пошуках корму сустракаецца нават да вышыні 5500 метраў.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Pica pіса pica: Намінальная форма
  • Pіса pіса galliae: Вызначаецца больш цёмнай ніжняй часткай спіны і некалькі шыршым пер'ем нясучай паверхні крылаў у параўнанні з падвідам Pіса pіса germanica і скандынаўскімі сарокамі. Падвід распаўсюджаны ва Францыі, ў Бельгіі і Рэйнланд-Пфальцу (Германія). У Швейцарыі амаль што цалкам знішчаны пачынаючы з 1915 года.
  • Pica pіса bottanensis самы вялікі падвід сарок з самым кароткім хвастом і чорнай ніжняй часткай спіны. Распаўсюджаны ў Бутане, Сікіме і ва ўсходніх рэгіёнах Тыбету.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).