Сарпедон Малодшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіпнас і Танат выносяць цела Сарпедона з поля бою ў Троі. Лекіф. 440 да н.э. Брытанскі музей. Лондан

Сарпедон (стар.-грэч.: Σαρπηδών) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Паводле Гамера, сын Зеўса і Лаадаміі, дачкі Белерафонта[2]. Або сын Евандра і Дэідаміі[3], унук Сарпедона Старэйшага.

Удзельнічаў у гульнях у Троі над кенатафам Парыса, у змаганнях у бегу[4]. Удзельнік Траянскай вайны. У «Іліядзе» забіў 2 грэкаў, паводле Гігіна, усяго забіў 2 воінаў[5]. Забіў Тлеполема і Антыфа[6]. Забіты Патроклам.[7].

У Кілікіі было свяцілішча і аракул Артэміды Сарпедонскай[8]. Паводле епіскапа Васіля з Селеўкіі, Сарпедон у пошуках зніклай сястры заходзіць у Кілікію[9].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.410, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.242; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 1, 1
  2. Гамер. Іліяда VI 197
  3. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 79, 3
  4. Гігін. Міфы 273
  5. Гігін. Міфы 115
  6. Гігін. Міфы 113
  7. Гамер. Іліяда XVI 485; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 35; IV 6
  8. Страбон. Геаграфія XIV 5, 19 (стар.676)
  9. Гиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С.262