Сарыкамышскае возера
| Сарыкамышскае возера | |
Карта раёна |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Вышыня над узроўнем мора |
5 м |
| Даўжыня |
125 км |
| Шырыня |
90 км |
| Плошча |
5 000 км² |
| Аб'ём |
12 км³ |
| Найбольшая глыбіня |
40 м |
| Сярэдняя глыбіня |
8 м |
| Тып мінералізацыі |
хларыдна-натрыевая |
| Салёнасць |
15—20 ‰ |
|
|
|
Сарыкамышскае возера, Сарыкамыш (туркм. Sarygamyş köli, узб.: Sariqamish ko‘li) — бясцёкавае саланаватае возера ў цэнтральнай частцы Сарыкамышскай катлавіны, у Туркменістане і Узбекістане, прыкладна пасярэдзіне паміж Каспійскім і Аральскім морам. Прыкладна чвэрць возера (паўночна-заходняя) належыць Узбекістану, астатняе - Туркменістану. Возера паступова перасыхае, гэты працэс пачаўся ў старажытнасці.
Геаграфія і гідралогія [правіць]
Сарыкамышскае возера паўстала ў 1971 годзе ў выніку затаплення калектарна-дрэнажнымі водамі групы Сарыкамышскіх азёр. З 60-х гадоў XX стагоддзя падсілкоўваецца дрэнажнымі водамі праз калектары Дар'ялык і Азёрны, што паступаюць з арашаных зямель на левабярэжжы Амудар'і. Берагі пясчаныя, парэзаныя. Заходняя і паўднёвая часткі возера плыткія. Найбольш нізкія адзнакі дна Саракамышскай катлавіны - 40,5 м ніжэй за ўзровень мора. На ўсходнім беразе знаходзіцца крыніца мінеральных тэрмальных вод. На возеры развіта рыбалоўства.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).