Сатанінскі грыб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сатанінскі грыб
Boletus satanas.JPG
Сатанінскі грыб (Boletus satanas)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boletus satanas Lenz 1831

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   5370
EOL   163492
MB   232959
Toxic.png

Сатанінскі грыб[1] (Boletus satanas) — грыб з роду Баравік (Boletus) сямейства Балетавыя (Boletaceae). Неядомы.

Пашыраны ў Заходняй Еўропе, Паўночнай Амерыцы, на Каўказе. Трапляецца ў лісцевых лясах у ліпені—верасні. Утварае мікарызу з дубам, букам, грабам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 8—20 см (да 30 см[2]) і таўшчынёй да 5 см. Зверху шапака бугрыстая, светла-шэрага, белаватага, аліўкава-шэрага колеру. Трубчаты слой складаецца з доўгіх трубачак, жоўта-аліўкавага колеру, з дробнымі цёмна-чырвонымі порамі. Ножка даўжынёй 6—8 см і таўшчынёй да 6 см, звужаная ўнізе і ўздутая ў сярэдняй частцы. На паверхні ножкі сеткавы малюнак цёмна-чырвонага колеру. Ніжняя частка ножкі чырвоная. Мякаць грыба белая, з пахам сырой бульбы, салодкая на смак. На зломе сінее або чырванее.

Зноскі

  1. Сатанінскі грыб ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.192-193
  2. Сатанинский гриб // Научно-Образовательный портал «Вся Биология» (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 192. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]