Сатырыязіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сатырыязіс (стар.-грэч.: Σάτυρος — сатыр) — паталагічнае павышэнне палавой цягі ў мужчын у выглядзе пастаяннага пачуцця палавога незадавальнення і нястрымнага імкнення да палавых зносін. Сатырыязіс звязаны не толькі з колькасным павелічэннем колькасці сексуальных кантактаў, але і якасным змяненнем сексуальных паводзін, пры якіх сексуальнасць становіцца асноўнай жыццёвай мэтай індывіда. Для асоб, якія пакутуюць на сатырыязіс, уласціва частая змена сексуальных партнёраў і адсутнасць працяглых сексуальных сувязяў. Гэтая паталогія можа развіцца ў выніку псіхагенных уздзеянняў (напрыклад, як форма кампенсацыі пачуцця ўласнай непаўнавартаснасці) або быць праявай арганічных захворванняў (напрыклад, арганічная паталогія цэнтральнай нервовай сістэмы або гарманальныя парушэнні). Сатырыязіс у мужчын разам з німфаманіяй у жанчын з'яўляецца адной з формаў гіперсексуальнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Patrick Carnes: Zerstörerische Lust. Sex als Sucht («Out of the shadows»). Heyne Verlag, München 1987, ISBN 3-453-00622-4 (Heyne-Psycho; 6).
  • Reinhold Gerling: Weibstolle Männer, mannstolle Weiber. Satyriasis, Nymphomanie und sexuelle Hyperästhesie; ein Beitrag zur richtigen Beurteilung unverständlicher Zustände. Orania-Verlag, Oranienburg 1921.