Сатэліт, палітыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сатэліт (ад лац.: Satelles) — дзяржава, фармальна незалежная, але якае знаходзіцца пад палітычным і эканамічным уплывам іншай дзяржавы і карыстаецца яго пратэкцыянізмам на міжнароднай арэне. У савецкай гістарыяграфіі тэрмін ужываўся да дзяржаў, якія ваявалі ў другой сусветнай вайне на боку Германіі і ў цэлым Антыкамінтэрнаўскага пакта (Венгрыя, Румынія, Балгарыя, Фінляндыя, Тайланд).

У заходняй геапалітычнай школе тэрмін «дзяржава-сатэліт» ужываецца як правіла да ўсіх без выключэння дзяржаў Варшаўскага дагавора, Кубы, Паўночнай Карэі і іншых краін, якія былі ў той ці іншай ступені падкантрольнымі Савецкаму Саюзу. У дачыненні да дзяржаў, якія трапілі пад уплыў ЗША (Паўднёвая Карэя, Тайвань, дарэвалюцыйныя Куба і Іран, Паўднёвы В'етнам) ужываецца больш паліткарэктны тэрмін «дзяржава-кліент» (англ.: Client state). Аднак шматлікія з такіх «дзяржаў-кліентаў» ЗША нярэдка з'яўляюцца звычайнымі дзяржавамі-сатэлітамі ЗША (напрыклад, дарэвалюцыйныя Куба і Паўднёвы В'етнам). Іншыя такія дзяржавы, як, напрыклад, Тайвань і Паўднёвая Карэя, сапраўды з'яўляюцца дзяржавамі-кліентамі ЗША.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]