Сафійскі сабор, Полацк
| Праваслаўны сабор | |
|
Сабор Сафіі Прамудрасці Божай
|
|
| Сафійскі сабор | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Полацк |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Тып будынка | Сабор |
| Архітэктурны стыль | віленскае барока |
| Будаўніцтва | 1030—1060 гады |
| Асноўныя даты |
1710 — выбух парахавога склада, які зруйнаваў сабор 1738—1750 — аднаўленне сабора з руін |
| Стан | музей, у адным з прыдзелаў па святах адбываюцца набажэнствы |
| Сабор Сафіі Прамудрасці Божай на |
|
Полацкі Сафійскі сабор — помнік сакральнага дойлідства XI—XVIII ст. у г. Полацк.
Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў XI ст. Яго ўзводзілі з арыентацыяй на візантыйскія ўзоры і на такія ж храмы ў Кіеве і Ноўгарадзе. У плане сабор уяўляў сабой чатырохвугольнік з пяццю нефамі і трыма апсідамі гранёнай формы. Тры сярэднія нефы вылучаліся, што стварала ўражанне выцягнутасці і набліжала крыжова-купальны храм да базілікальнага тыпу. Памеры Полацкай Сафіі з поўначы на поўдзень — 26,2 м, з захаду на ўсход — 25,5 м. Сцены храма былі выкладзены з цэглы ў тэхніцы візантыйскай кладкі «са схаваным радам». Аснову яе складала чаргаванне радоў цэглы (плінфы) — адзін супадаў знадворку з плоскасцю сцяны, другі ўтопліваўся на невялікую глыбіню адносна верхняга і ніжняга. Ніша, якая ўтваралася, запаўнялася вапняковым растворам з цагляным крошывам (цамянкай). Такі спосаб кладкі надаваў будынку маляўнічы выгляд. У некаторых месцах сістэмная кладка «са схаваным радам» чаргавалася ўстаўкамі з апрацаваных камянёў.
Сабор быў значна перабудаваны. Ад будынка XI ст. захаваліся фрагменты слупоў, апсіды і сцен. У выніку работ, праведзеных у саборы ў сярэдзіне XVIII ст., з паўднёвага боку была прыбудавана новая апсіда, на поўдні размешчаны ўваход і дзве вежы. Гэта прывяло да пераарыентацыі падоўжнай восі храма перпендыкулярна першапачатковаму выгляду.
Літаратура [правіць]
- Арлоў У. А.. Таямніцы Полацкай гісторыі. — Мінск: «Беларусь», 1994. — 463 с. — ISBN 5-338-01005-4 (перавыданні 2000 і 2002).
- Лазука Б. А. Беларускае барока. — Мінск: «Беларусь», 2001.
- Страчаная спадчына / Уклад. Габрусь Т. В. — Мінск: «Беларусь», 2003.
- Комеч, А. И. Древнерусское зодчество конца Х — начала XII веков : Византийское наследие и становление самостоятельной традиции / А. И. Комеч. — М: Наука, 1987. — 319 с.
- Раппопорт, П. А. Зодчество Древней Руси / П. А. Раппопорт. — Л: Наука, Ленинградское отделение, 1986. — 160 с.
- Слюнченко, В. Г. Полоцкий Софийский собор : историко-архитектурный очерк / В. Г. Слюнченко. — Минск : Полымя, 1987. — 48 с.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафійскі сабор, Полацк- Здымкі на Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by
| Гэта пачатак артыкула пра хрысціянскі царкоўны будынак. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Храмы паводле алфавіту
- Славутасці паводле алфавіту
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
- Мастацтва Старажытнай Русі
- Саборы Беларусі
- Храмы Полацка
- Помнікі архітэктуры Старажытнай Русі
- Віленскае барока
- З'явіліся ў 1060 годзе
- З'явіліся ў 1750 годзе