Саюз паўднёваамерыканскіх нацый
|
|||||
| Краіны-члены |
12 + 3
|
||||
| Афіцыйныя мовы | англійская іспанская нідэрландская партугальская |
||||
| Палітычныя цэнтры | |||||
| Кіраўніцтва — Прэзідэнт — Генеральны сакратар |
Фернанда Луга[1] Марыя Эма Мехія[1][2] |
||||
| Плошча — Агульная |
1-е ў свеце * 17 715 335 км² |
||||
| Насельніцтва — Усяго (2007) — Шчыльнасць |
3-е ў свеце * 384 381 000 21,7 чал/км² |
||||
| ВУП (на базе PPP) — Усяго (2007) — ВУП/чал |
5-ы ў свеце * $ 3 673 043 млн $ 9 604 |
||||
| Дэкларацыя Куска Канстытуцыйны дагавор |
8 снежня 2004 23 мая 2008 |
||||
| Валюты супольнасці | песа | ||||
| Часавы пояс | UTC-2 — UTC-5 | ||||
| * Калі разглядаць як адзінае цэлае. | |||||
Саюз паўднёваамерыканскіх нацый (англ.: Union of South American Nations, ісп.: Unión de Naciones Suramericanas (UNASUR), парт.: União de Nações Sul-Americanas (UNASUL), нідэрл.: Unie van Zuid-Amerikaanse Naties) (іншая назва - Дэкларацыя Куска) — рэгіянальная палітычная і эканамічная арганізацыя дзяржаў Паўднёвай Амерыкі, створаная 8 снежня 2004.
Гісторыя стварэння [правіць]
Падпісанне дэкларацыі аб стварэнні новай арганізацыі адбылося на саміце 12 дзяржаў у Куска (Перу).
У яе ўвайшлі дзяржавы-члены Паўднёваамерыканскага агульнага рынку МЕРКАСУР (Аргенціна, Бразілія, Парагвай і Уругвай), Андскай супольнасці (Балівія, Венесуэла, Калумбія, Перу і Эквадор), а таксама Чылі, Гаяна і Сурынам.
Гаяна і Сурынам падпісалі дэкларацыю, але адклалі сваё ўступленне ў паўднёваамерыканскую супольнасць нацый на нявызначаны тэрмін.
Найбольшую актыўнасць пры стварэнні супольнасці праявілі былыя прэзідэнты Перу Алехандра Таледа і Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва.
У дэкларацыі паказана, што яна адлюстроўвае імкненне народаў Лацінскай Амерыкі да інтэграцыі, адзінства і будаўніцтва агульнай будучыні. Асноўная задача новага саюза - на працягу 15 гадоў дамагчыся інтэграцыі эканомік і стварэння зоны свабоднага гандлю.
Плануецца, што першы час Паўднёваамерыканскім супольнасць будзе развівацца шляхам палітычнай каардынацыі дзеянняў краін-удзельніц, а ў будучыні павінны быць створаны агульнаамерыканскія інстытуты - савет міністраў, паўднёваамерыканскі парламент і суд правасуддзя.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 THE Republic of Paraguay is new Pro Tempore Chairmanship of UNASUR (англ.) , Guyana Chronicle Online (2011-11-05). Праверана 8 снежня 2011.
- ↑ Соловский, Александр. Уго Чавес предложил создать международный трибунал в рамках УНАСУР (руск.) , «РИА Новости» (2011-03-14). Праверана 8 снежня 2011. «Генеральным сакратаром арганізацыі на найбліжэйшы год выбрана былы міністр замежных спраў Калумбіі Марыя Эма Мехія (Maria Emma Mejia).».