Саяна-Шушанская ГЭС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Саяна-Шушанская ГЭС
Выява
Краіна

Flag of Russia.svg Расія

Рака

Енісей

Каскад

Енісейскі

Уласнік

РусГідра

Статус

Дзеючая

Год пачатку будаўніцтва

1963

Гады ўводу агрэгатаў

1978/1985

Асноўныя характарыстыкі
Гадавая выпрацоўка электрычнасці, млн Шаблон:КВт-г

23 500[1]

Разнавіднасць электрастанцыі

Плацінная

Разліковы напор, м

194

Электрычная магутнасць

6400[1][заўв. 1]

Характарыстыкі абсталявання
Тып турбін

радыяльна-восевыя

Колькасць і марка турбін

6×РО-230/833-В-677, 4×РО-230-У-677

Расход праз турбіны, м³/сек

10?358

Колькасць і марка генератараў

3×СВФ-1285/275-42 УХЛ4, 7×СВФ1-1285/275-42 УХЛ4

Магутнасць генератараў, МВт

10×640

Асноўныя збудаванні
Тып плаціны

бетонная арачна-гравітацыйная

Вышыня плаціны, м

245

Даўжыня плаціны, м

1074

Шлюз

няма

АРП

500 кВ

На карце
Саяна-Шушанская ГЭС (Расія)
Саяна-Шушанская ГЭС
Саяна-Шушанская ГЭС

Каардынаты: 52°49′32″ пн. ш. 91°22′16″ у. д. / 52.825556° пн. ш. 91.371111° у. д. (G) (O) (Я)

Сая́на-Шу́шанская гідраэлектрастанцыя імя П. С. Непаро́жнега — найбуйнейшая па ўсталяванай магутнасці электрастанцыя Расіі, 7-я — сярод дзеючых гідраэлектрастанцый у свеце. Размешчана на рацэ Енісей, на мяжы паміж Краснаярскім краем і Хакасіяй, каля пасёлка Чаромушкі, каля Саянагорска. З'яўляецца верхняй ступенню Енісейскага каскада ГЭС. Унікальная арачна-гравітацыйная плаціна станцыі вышынёй 245 м — самая высокая плаціна Расіі[2] і адна з найвышэйшых плацін свету. Назва станцыі паходзіць ад назваў Саянскіх гор і размешчанага непадалёк ад станцыі сяла Шушанскае, шырока вядомага ў СССР як месца ссылкі У. І. Леніна.

Будаўніцтва Саяна-Шушанскай ГЭС, распачатае ў 1963 годзе, было афіцыйна завершана толькі ў 2000 годзе. Падчас будаўніцтва і эксплуатацыі ГЭС мелі месца праблемы, звязаныя з разбурэннем вадаскідных збудаванняў і ўтварэння расколін у плаціне, пазней паспяхова вырашаныя.

17 жніўня 2009 года на станцыі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі расійскай гідраэнергетыкі аварыя, якая стала прычынай гібелі 75 чалавек. Аднаўленне станцыі павінна быць завершана ў 2014.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Саяно-Шушенский гидроэнергетический комплекс на р. Енисей. Ленгидропроект. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2011. Праверана 23 лютага 2011.
  2. Кніга рэкордаў Расіі

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. З лютага 2013 года рабочая магутнасць станцыі складае 3840 МВт (6 гідраагрэгатаў па 640 МВт). Па меры замены гідраагрэгатаў рабочая магутнасць станцыі будзе ўзрастаць аж да ўсталяванай. Пры выпрабаваннях гідраагрэгата нумар 5 была дасягнута магутнасць у 723 МВт, пры дапушчальных вібрацыйных і тэмпературных характарыстыках, з выкананнем усіх нормаў і правілаў выпрабаванняў. Завяршэнне аднаўлення станцыі запланавана на 2014 год.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Енісей