Саўлюс Мікалюнас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Саўлюс Мікалюнас
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 мая 1984(1984-05-02)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Літва
Рост 178 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Літва Швіеса (Вільнюс) 13 (1)
2004—2009 Літва Каўнас 23 (0)
2005—2009   Шатландыя Хартс (Эдынбург) 102 (11)
2009—2012 Украіна Арсенал (Кіеў) 78 (6)
2013—2014 Украіна Севастопаль 16 (0)
2014—2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 32 (4)
2016—2023 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 160 (11)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2022 Літва Літва 101 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саўлюс Мікалюнас (літ.: Saulius Mikoliūnas; нар. 2 мая 1984, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Літвы (2004—2022).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў прафесійныя футбольныя выступы ў клубе «Швіеса» з роднага Вільнюса ў 2002 годзе. У 2004 перайшоў у стан дзеючага чэмпіёна Літвы футбольнага клуба «Каўнас», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў усе ўнутраныя футбольныя трафеі Літвы.

На працягу 2005—2009 гадоў выступаў у Эдынбургу, дзе абараняў колеры мясцовага клуба «Хартс» у чэмпіянаце Шатландыі. За клуб з Эдынбурга правёў 125 матчаў, у якіх вызначыўся 12 разоў. Сыграў 102 матчы ў чэмпіянаце Шатландыі (11 галоў), 11 — у Кубку Шатландыі, 7 — у Кубку Лігі, 5 — у еўракубках (1 гол). Выйграў Кубак Шатландыі 2006 года.

Улетку 2009 года на правах свабоднага агента заключыў трохгадовы кантракт з кіеўскім «Арсеналам». Дэбют у Прэм’ер-лізе Украіны адбыўся 18 ліпеня 2009 года ў матчы супраць луганскай «Зары» (нічыя 0:0). Паступова Саўлюс стаў асноўным гульцом каманды і нават у 2012 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі выйсці ў еўракубкі.

У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Саўлюса, які ў якасці свабоднага агента, разам з партнёрамі па камандзе Аляксандрам Каўпаком і Сяргеем Сіманенкам, 21 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Севастопаль», які выступаў у Першай лізе. Разам з «Севастопалем» выйграў Першую лігу і потым гуляў у Прэм’ер-лізе. Узімку 2014 года, аднак, быў адхілены ад асноўнай каманды крымчан[3]. Фармальна заставаўся ў складзе клуба да лета, хоць трэніраваўся асобна і шукаў варыянты працягу кар’еры.

У жніўні 2014 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. Праз праблемы з дакументамі, аднак, змог дэбютаваць за салігорскі клуб толькі 20 верасня 2014 года, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Нафтана» і сваёй галявой перадачай дапамог салігорцам перамагчы 2:0.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2015, згодна з новым рэгламентам, перастаў трапляць пад ліміт легіянераў у чэмпіянаце Беларусі, як ігрок нацыянальнай зборнай. У складзе салігорскага клуба здолеў замацавацца ў якасці асноўнага левага абаронцы.

У снежні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком вільнюскага «Жальгірыса»[6]. Выступаў за клуб на працягу васьмі гадоў, стаў капітанам каманды. У лістападзе 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры па заканчэнні сезона[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2004 года рэгулярна выступаў за нацыянальную зборную Літвы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Літва 01Чэмпіён Чэмпіён Літвы (5): 2004, 2016, 2020, 2021, 2022
  • Літва 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (4): 2017, 2018, 2019, 2023
  • Літва Уладальнік Кубка Літвы (6): 2004, 2016, 2016 (восень), 2018, 2021, 2022
  • Літва Уладальнік Суперкубка Літвы (5): 2004, 2016, 2017, 2020, 2023
  • Шатландыя 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Шатландыі: 2005/06
  • Шатландыя 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Шатландыі: 2008/09
  • Шатландыя Уладальнік Кубка Шатландыі: 2006
  • Украіна Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2012/13
  • Беларусь 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Saulius Mikoliūnas // FBref.com
  2. SAULIUS MIKOLIUNAS // Argentine Soccer Database
  3. Миколюнас покинет Севастополь (руск.)(недаступная спасылка). isport.ua (10 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016.
  4. Солигорский "Шахтер" заявил Войцеховски и Миколюнаса (руск.). football.by (12 жніўня 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
  5. Миколюнас продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (10 снежня 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
  6. Миколюнас перешел в «Жальгирис» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Бывший игрок "Шахтера" объявил о завершении карьеры (руск.). football.by (5 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.