Свейн Б'ёрнсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Свейн Б'ёрнсан
Sveinn Björnsson
Sveinn Björnsson.jpg
сцяг
1-ы Прэзідэнт Ісландыі
17 чэрвеня 1944 — 25 студзеня 1952
Папярэднік: пасада зацверджаная; Крысціян X як Кароль Ісландыі
Пераемнік: Аўсгейр Аўсгейрсан
 
Адукацыя: Капенгагенскі ўніверсітэт
Нараджэнне: 27 лютага 1881({{padleft:1881|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})
Капенгаген, Данія
Смерць: 25 студзеня 1952({{padleft:1952|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (70 гадоў)
Рэйк'явік, Ісландыя
 
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Сокала

Свейн Б'ёрнсан (ісл.: Sveinn Björnsson; 27 лютага 1881) — першы прэзідэнт незалежнай Ісландыі.

Нарадзіўся 27 лютага 1881 у Капенгагене. У 1912 стаў членам Гарадскога савета Рэйк'явіка. У 19141916 і ў 1920 быў членам ісландскага парламента — Альтынга. Пасля здабыцця Ісландыяй аўтаноміі ў 1918 стаў прэзідэнтам Гарадскога савета Рэйк'явіка (да 1920). У тыя ж гады займаў кіруючыя пасады ў розных кампаніях і банкаўскіх установах Ісландыі. У 19201924 і 19261940 пасланнік Ісландыі ў Даніі. У 19411944 — рэгент Ісландыі.

24 мая 1944 у Ісландыі быў праведзены рэферэндум аб незалежнасці ад Даніі. На рэферэндуме было прынята станоўча рашэнне і 17 чэрвеня 1944 Альтынг выбірае Б'ёрнсана першым прэзідэнтам Ісландыі тэрмінам на 1 год.

У 1945 пераабіраецца ўсенародным галасаваннем, у 1949 пераабіраецца на наступны тэрмін. Памёр 25 студзеня 1952 падчас чарговага прэзідэнцкага тэрміну. Пасля яго смерці краінай кіруе трыумвірат з старшыні Альтынга, прэм'ер-міністра і Галоўнага суддзі Вярхоўнага Суда да абрання наступнага прэзідэнта.