Свентакшыскія горы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Свентакшыскія горы
польск.: Góry Świętokrzyskie
Свентакшыскія горы
Свентакшыскія горы на карце Польшчы.
Каардынаты: 50°54′00″ пн. ш. 20°54′00″ у. д. / 50.9° пн. ш. 20.9° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Сцяг Польшчы Польшча

Горная сістэма

Келецка-Сандамірскае ўзвышша

Плошча

1684 км²

Даўжыня

80 км

Найвышэйшая вяршыня

Лысіца

Вышыня вяршыні

612 м

Свентакшыскія горы (польск.: Góry Świętokrzyskie — «горы Святога Крыжа») — горны хрыбет у Польшчы, найбольш высокая частка Келецка-Сандамірскага ўзвышша.

Працягласць хрыбта складае каля 80 км. Вышэйшая кропка — гара Лысіца (612 м). Горы складзеныя кварцытамі, граўвакамі, пясчанікамі і вапнякамі, часта перакрытымі друзлымі (у прыватнасці, марэннымі) адкладамі. Пераважае ўзгорыста-градавы рэльеф, месцамі развіты куэсты. Ля падножжаў гары растуць дубовыя і хваёвыя, на схілах — букавыя і піхтавыя лясы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.