Светлякі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Светлякі | |||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Клас: | |||
| Атрад: | |||
| Навуковая назва | |||
|
Lampyridae Latreille, 1817 |
|||
|
|
|||
Светлякі[1] (Lampyridae) — сямейства жукоў, характэрнай асаблівасцю якіх з'яўляецца наяўнасць органаў свячэння на апошніх брушных сегментах. Органы свячэння часцей за ўсё размешчаны пад празрыстай куцікулай, утвораны буйнымі фотагеннымі клеткамі, якія шчыльна аплецены трахеямі і нервамі. Пад гэтымі клеткамі знаходзяцца адбівальнікі святла — клеткі, запоўненыя крышталямі мачавой кіслаты. Па трахеі да фотагенных клетак паступае кісларод, неабходны для акісляльных працэсаў. Здольнасцю свяціцца валодаюць не толькі імага жукоў, але і іх лічынкі і яйкі.
Сямейства налічвае каля 2000 відаў.
Зноскі
- ↑ Светлякі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.254