Светлякі, род

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Светлякі
Lampyris luciole.jpg
Звычайны святляк (Lampyris noctiluca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lampyris Geoffroy, 1762

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   41310
EOL   2923993

Светлякі[1] (Lampyris) — род цвердакрылых з сямейства светлякоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 10—20 мм. Галава з сяжкамі на ілбе схаваная пад шчытападобнай, пашыранай пярэднегрудкай, заднія кольцы брушка маюць звычайна органы свячэння. Апошні тэргіт без выемкі. Фасфарычнае святло, якое выдаецца імі, служыць, відаць, галоўным чынам, для прыцягнення адзін да аднаго розных палоў; свецяць таксама лічынкі і яйкі. Лічынкі плоскія, 6-ногія. Самец мае вялікія круглыя вочы, кароткія сяжкі, тонкія падоўжаныя надкрылцы і развітыя крылы; самка зусім пазбаўленая крылаў або мае толькі зачаткавыя элітры і падобная вонкава да лічынкі. Сілкуюцца слімакамі і смаўжамі. Развіваюцца ў лясным подсціле.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца святляк звычайны, або вялікі (Lampyris noctiluca) (народная назва — іванаў чарвяк)[2].

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

У складзе роду:

Зноскі

  1. Светлякі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.254
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 254. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.