Свойскія жывёлы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Буйная рагатая жывёла на пашы, Вялікабрытанія

Свойскія жывёлыжывёлы, якія прыручаны чалавекам і разводзяцца ў штучных умовах пераважна для гаспадарчых, а таксама для пазнавальных, навуковых мэт і іншых патрэб.

Сярод іх буйная рагатая жывёла, свінні, авечкі, коні, трусы, куры, качкі, гусі, індыкі, а таксама сабакі, каты і інш. Да ўмоўна адамашненых жывёл адносяць пчол меданосных, акварыумных рыб, некаторых дэкаратыўных птушак (канарэйкі, папугаі). Ад свойскіх жывёл адрозніваюць віды жывёл, працэс прыручэння якіх яшчэ не завершаны (лось, некаторыя віды аленяў, фазан, многія лабараторныя жывёлы — белыя мышы і пацукі, хамякі, марскія свінкі). Большасць свойскіх жывёл — млекакормячыя і птушкі. Прыручалі іх у першую чаргу для атрымання эканамічнай выгады, яны з'яўляюцца асноўнымі аб'ектамі жывёлагадоўлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-056-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]