Святаслаў Ігаравіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Святаслаў Ігаравіч (942? — 972) — князь кіеўскі (каля 960972).

Сын Ігара. Фармальна быў князем з 945 года, але ў час яго малалецтва сапраўдная ўлада была ў Вольгі, яго маці.

Умелы военачальнік, правёў увесь час свайго ўладарання ў войнах. Карамзіным быў названы «Аляксандрам [Македонскім] нашай [усходнеславянскай] старажытнай гісторыі». У 960-я гады правёў паспяховыя паходы на хазараў, на Паўночны Каўказ супраць ясаў і касогаў, на волжскіх балгараў, канчаткова падпарадкаваў вяцічаў, захапіў Тмутаракань. У 967/968 годзе ўварваўся ў Балгарыю, тады праціўніцу Візантыі, і паспрабаваў далучыць частку балгарскай зямлі да сваіх уладанняў; паставіў горад Пераяславец, куды хацеў перанесці сваю сталіцу з Кіева. Адбіў паход печанегаў на Кіеў (968). Пасля смерці княгіні Вольгі (969) аддаў Русь сваім тром сынам, а сам вярнуўся ў Балгарыю (970), дзе ўвязаўся ў вайну з Візантыяй, у якой, пасля пачатковых поспехаў, пацярпеў поўнае паражэнне. Пры вяртанні ў Кіеў вясною 972 года Святаслаў быў перахоплены войскам печанегаў і забіты.

Святаслаў апісваецца ў візантыйскім летапісе як чалавек сярэдняга росту, з плоскім носам, блакітнымі вачыма і густымі бровамі, з рэдкай барадой і густымі вусамі. Валасы на галаве ён насіў выстрыжанымі, з пакінутай адной густой пасмай, якая азначала яго высакароднасць. Шыя моцная, грудзі шырокія, целасклад вельмі стройны. Белая вопратка нічым не адрознівалася ад вопраткі іншых, апроч чысціні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Русская военная сила. История развития военного дела от начала Руси до нашего времени. Т.1. — М., 1892.