Святая Агата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Святая Агата
Sancta Agatha
IcoonAgatha.jpg
Нараджэнне:

Катанія, Сіцылія

Смерць:

5.2.251
Катанія, Сіцылія

Святая Агата (лац.: Sancta Agatha), у праваслаўі Святая Агафія — хрысціянская святая пакутніца. Дні шанавання — 5 лютага (каталіцкая царква), 18 лютага (праваслаўная царква).

Жыццё і пакутніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Мартырыі Святой Агаты склаліся ў перыяд сярэднявечча. Паводле легенд, яна паходзіла з багатай сям'і з Катаніі на востраве Сіцылія. У маладосці прыняла хрысціянства і захоўвала цноту. Аднак у яе закахаўся нехта Квінтыліян, які пачаў судовы пераслед святой. Агата вытрымала зневажэнне публічным домам, турмой і катаваннямі, у тым ліку разарванне і адразанне грудзяў. Яе падтрымлівалі малітвы і бачанні Святога Пятра.

Пад час чарговага катавання пачаліся вывяржэнне вулкана Этна і землятрус. Насельнікі Катаніі запатрабавалі спыніць здзекаванні. Святая Агата вярнулася ў вязніцу, дзе і памерла з малітвай на вуснах (прыкладна 251 г.).

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Найстаражытнейшыя звесткі пра культ Святой Агаты адносяцца да VI ст. Але мартырый Святой Люцыі ўзгадвае пакланенне мошчам Святой Агаты ўжо ў пач. IV ст. Святая Агата шануецца ўсімі хрысціянамі. Лічыцца заступніцай жанчын, якія вытрымоўваюць сексуальныя дамаганні, ахоўвае ад пажараў, апякунка ад хваробаў свойскай жывёлы.

Святы ў гонар Агаты шырока распаўсюджаны на Сіцыліі, Мальце, Краіне Баскаў і г. д.

Атрыбуты шанавання - кветкі лілеі, пальмавыя галіны, званы. На іконах і ў жывапісу часта малюецца з адрэзанымі грудзямі на падносе.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons