Свята-Васкрасенскі сабор (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Васкрасенскі
52°05′54″ пн. ш. 23°45′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата заснавання 1995
Дата пабудовы 1995 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000004шыфр 612Г000004
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Васкрасенскі сабор — праваслаўны храм у Брэсце. Адносіцца да Брэсцкага благачыння Брэсцкай і Кобрынскай епархіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор быў пабудаваны ў мікрараёне Усход у 1995 годзе ў гонар Перамогі у Вялікай Айчыннай вайне. Гэта — найбуйнейшае рэлігійнае збудаванне горада і адно з найбуйнейшых у краіне. Адначасова ў Саборы можа знаходзіцца да 5 тыс. вернікаў.[1] Адным з кіраўнікоў і ідэйным натхніцелем быў протаіерэй Яўген (Парфянюк), ветэран ВАВ.[2]

Сабор быў асвячоны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II, пасля чаго ў ім сталі праводзіцца рэгулярныя набажэнствы. У 2001 годзе ў Саборы быў усталяваны 400-кілаграмовы звон.[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]