Свята-Васільеўскі сабор (Оўруч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Васільеўскі сабор
51°18′55″ пн. ш. 28°47′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Оўруч
Канфесія УПЦ МП
Архітэктурны стыль руска-візантыйскі стыль
Архітэктар Пётр Міланег
Дата пабудовы каля 1190 года
Асноўныя даты

кан. XII ст. — будаўніцтва

1907-1909 — аднаўленне
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Васільеўскі сабор — найстаражытнейшы храм горада Оўруча, уваходзіць у комплекс Свята-Васільеўскага жаночага манастыра (УПЦ МП), помнік архітэктуры нацыянальнага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На месцы старой драўлянай царквы (паводле падання, пабудаванай у 997 годзе князем Уладзімірам Святаславічам, які атрымаў пры хрышчэнні імя Васіль) каля 1190 года князь Рурык Расціславіч узвёў у Оўручы новы мураваны сабор Св. Васіля. Мяркуюць, што архітэктарам гэтага будынка быў вядомы старажытнарускі дойлід Пётр Міланег. Храм быў пабудаваны ў візантыйскім стылі, падобным да Кіеўскай Сафіі і Пятніцкай царквы ў Чарнігаве. Падчас мангольскіх нападаў на Оўруч сабор некалькі разоў быў разрабаваны, а пазней абваліўся.

Галоўны фасад

Адноўлены ў 19071911 гадах выдатным расійскім архітэктарам А. В. Шчусевым і Рэрыхам, братам вядомага архітэктара Рэрыха, які ў той час жыў у Кіеве. Архітэктар Шчусеў за гэтую працу атрымаў у 1910 годзе званне акадэміка. Цікавым з'яўляецца тое, што пры аднаўленні аўтары спрабавалі максімальна ўзнавіць першапачатковы выгляд храму. У прыватнасці пакінулі частку сцяны, што захавалася, а астатнія дабудавалі з падобнага матэрыялу. Для поўнага ўзнаўлення матэрыялу выкарыстоўвалі часціцы цэглы, якія знаходзілася каля храму. На ўсход ад сабора быў пабудаваны корпус жаночага манастыра ў Пскоўскім стылі. На адкрыцці храма ў 1911 годзе прыехаў расійскі цар Мікалай II, які асабіста займаўся аднаўленнем храма. Мікалай II падараваў храму пазалочанае панікадзіла, якое да гэтага часу захоўваецца ў храме і з'яўляецца яго несумнеўным упрыгожаннем.

Свята-Васільеўскі сабор у Оўручы, 1950-я

У 1935 годзе манастыр зачынілі, адчынілі ў 1944 годзе і зноў зачынілі ў 1959. Пасля гэтага Свята-Васільеўскім храм функцыянаваў як парафіяльны. Жаночы манастыр пачаў зноў дзейнічаць з 1990 года.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

Царква з'яўляецца чатырохстоўпным, трохапсідным, аднаглавым храмам з шырока расстаўленымі крыжападобнымі ў плане слупамі. Дзве круглыя ў плане вежы, фланкіруюць заходні фасад, як можна лічыць, паўтараюць будынкі Яраславаўскіх часоў і, у прыватнасці, Кіеўскай Сафіі. Аднак ад апошніх яны адрозніваюцца і формамі, і строга сіметрычным характарам пастаноўкі. Магчыма, вежы мелі пэўныя абарончыя функцыі. На ўзроўні другога паверха ў сярэдзіне сцен зроблены вузкія галерэі. Паходжанне галерэй звязваюць з іх абаронным прызначэннем, бо храм стаяў перад уездам у замак і ў выпадку нападу адыгрываў важную стратэгічную ролю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]