Свята-Мікалаеўская царква (Ваўкавыск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
53°09′39″ пн. ш. 24°27′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ваўкавыск
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Архітэктурны стыль класіцызм, псеўдарускі стыль
Архітэктар Сяргей Пятровіч Гур’еў
Дата пабудовы 1874 год
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі псеўдарускага стылю ў г. Ваўкавыску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1874 годзе з цэглы ў цэнтры горада (вул. Леніна) архітэктарамі Уласавым і Гур’евым[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

8-гранны асноўны аб’ём з прамавугольнай апсідай і прытворам. На галоўным фасадзе — 2-ярусная вежа-званіца, першы яе ярус прамавугольны ў плане, другі — 8-гранны, накрыты шатром. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. Асноўны аб’ём мае паўцыркульныя вокны з кілепадобнымі сандрыкамі, прытвор і апсіда — прамавугольныя з ліштвамі, завершаны шырокім карнізам і фрызам з арачным поясам. Цэнтральная грань апсіды фланкіравана пілястрамі, завершана 3-вугольным франтонам і дэкарыравана арачнай нішай у цэнтры. Інтэр’ер зальны, перакрыццё драўлянае, плоскае. У храме драўляны 2-ярусны іканастас, дэкарыраваны накладной разьбой, пакрыты пазалотай.

Зноскі

  1. Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0. — С. 46

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 108.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]