Свята-Мікалаеўская царква (Лагойск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква
Свята-Мікалаеўская царква
Свята-Мікалаеўская царква ў пач. XIX ст.
Свята-Мікалаеўская царква ў пач. XIX ст.
54°12′06,88″ пн. ш. 27°50′59,67″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лагойск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія[1]
Благачынне Першае Лагойскае благачынне[1]
Тып будынка царква
Дата пабудовы 1866 год
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, размешчаны ў горадзе Лагойск, Беларусь. Храм пабудаваны ў 1866 годзе. Храм размешчаны ў цэнтральнай частцы Лагойска, на правым беразе ракі Гайны. Будынак каменны, мае форму прадаўгаватага прамавугольніка з адным адкрытым купалам у сярэдзіне будынка і званіцай у франтоннай частцы. Адначасова царкву можа наведваць да 700 чалавек.

Настаяцелем храма з’яўляецца айцец Уладзімір Зімніцкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Нікалаеўская царква ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1653 годзе. Царква чатырохразова цалкам абнаўлялася: у 1734, 1795, 1824 і 1866 гг. У 1866 годзе храм збудаваны на месцы старажытнай Прачысценскай царквы. У 1907 годзе ў храм вернута старажытная ікона Лагойскай Маці Божай, якая лічылася страчанай. У канцы 1920-х гадоў царква была зачынена, у ёй размяшчаўся склад збожжа. У 1941 годзе храм быў ізноў адкрыты. У 1980-я гады сцены храма былі распісаны майстрамі-іканапісцамі з Сергіева Пасада.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з нізкімі бакавымі рызніцамі, трох’яруснай (драўляны васьмярык на 2 чацверыках) шатровай званіцы над прытворам, невысокай трапезнай. Асноўны аб’ём увянчаны васьмігранным светлавым барабанам з шатровым верхам, які быў завершаны купалком. Фасады раскрапаваны буйнымі лапаткамі, апяразаны карнізамі. Высокія арачныя аконныя праёмы ў 2 ярусы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. Бакавыя ўваходы аформлены двухслуповымі ганкамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр’еры зала перакрыта парусным скляпеннем на 4 слупах, якія падтрымліваюць васьмігранны светлавы барабан з 4 арачнымі аконнымі праёмамі. Апсіду вылучае двух'ярусны іканастас на 20 абразоў з залачонымі рамамі і карнізамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]